3 траўня 2024, Пятніца, 12:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна патрабуе ад Расеі зняць забарону на пастаўкі Roshen

15
Украіна патрабуе ад Расеі зняць забарону на пастаўкі Roshen

Патрабаванне было агучанае праз Сусветную арганізацыю гандлю.

Украіна заклікала Расейскую Федэрацыю неадкладна зняць гандлёвую забарону на пастаўку ў гэтую краіну кандытарскай прадукцыі ўкраінскай карпарацыі Roshen, уведзеную Расспажыўнаглядам у канцы ліпеня 2013 года, паведамляе УНІАН.

У сваёй заяве на пасяджэнні камітэта СГА аб тэхнічных бар'ерах у гандлі 19-20 сакавіка, апублікаванай на сайце арганізацыі, Украіна таксама запатрабавала ад РФ канкрэтызаваць прычыны, праз якія былі ўжытыя дыскрымінацыйныя захады ў дачыненні да Roshen.

Пры гэтым украінская старана падкрэсліла, што дагэтуль не атрымала афіцыйных высноў аб выніках праверкі ўкраінскіх фабрык кандытарскай карпарацыі, якую Расспажыўнагляд праводзіў у лістападзе мінулага года. Да таго ж, Украіна нагадала, што ў складзе расейскай дэлегацыі падчас той праверкі прысутнічалі прадстаўнікі канкурэнта Roshen на расейскім рынку - карпарацыі «Аб'яднаныя кандытары».

Украінская старана таксама заявіла, што прадукцыя Roshen была пратэставаная ў акрэдытаваных лабараторыях, а вынікі даследаванняў адпавядаюць расейскім патрабаванням да харчовых прадуктаў. Зыходзячы з гэтага, Украіна мяркуе, што ўведзеная Расеяй забарона на пастаўку кандытарскіх вырабаў украінскай карпарацыі з'яўляецца дыскрымінацыйнай у дачыненні да яе, а патрабаванні да яе прадукцыі з'яўляюцца больш строгімі, чым да аналагічных тавараў з Расеі ці іншых краін.

Нагадаем, у канцы ліпеня 2013 года Расспажыўнагляд забараніў экспарт у Расею прадукцыі ўкраінскіх кампаній карпарацыі Roshen у сувязі з неадпаведнай якасцю. Расспажыўнагляд інспектаваў украінскія фабрыкі карпарацыі 21-24 кастрычніка, пасля чаго доўга адмаўляўся падаць пратакол працы, а потым заявіў аб неадпаведнасці прадукцыя Roshen санітарным патрабаванням Расеі. Міністэрства аграрнай палітыкі і харчавання назвала такую выснову непрыхаванай хлуснёй. Прадукцыя Roshen дагэтуль не вернутая на расейскі рынак, а Расспажыўнагляд далей намагае, што кампанія не выканала яго патрабаванняў. У выніку гандлёвых абмежаванняў Roshen у пачатку 2014 закрыў Марыупальскую кандытарскую фабрыку.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках