3 траўня 2024, Пятніца, 15:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Пракапенка сустрэнецца ў калоніі з роднымі

2
Палітвязень Пракапенка сустрэнецца ў калоніі з роднымі

Арцёму Пракапенку дазволілі доўгатэрміновае спатканне з сям'ёй.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў ягоны бацька Анатоль Пракапенка.

«У чэрвені ў нас будзе доўгае спатканне. Дакладныя даты стануць вядомыя ў пачатку лета. З Арцёмам мы звычайна размаўляем праз тэлефон, ён тэлефануе дзесьці раз у два тыдні», - адзначыў ён.

Бацька палітвязняў дадаў, што ў сына была прастуда, але цяпер са здароўем усё ў парадку.

«Раней ён увесь час хадзіў на працу, але цяпер яе мала. Таму калі няма працы, то ён займаецца спортам і чытае кнігі», - дадаў Анатоль Пракапенка.

Нагадаем, Арцём Пракапенка быў асуджаны разам з Яўгенам Васьковічам і Паўлам Сырамолатавым на сем гадоў зняволення за спробу падпалу дзвярэй Бабруйскага аддзялення КДБ. У верасні 2012 года Сырамалотаў выйшаў на волю, напісаўшы прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі. Пракапенка і Васьковіч адмаўляюцца гэтага рабіць.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках