3 траўня 2024, Пятніца, 9:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Данецкая аблрада патрабуе «закон аб рэферэндуме»

29
Данецкая аблрада патрабуе «закон аб рэферэндуме»

Данецкая абласная рада і яе галава Андрэй Шышацкі звярнуліся да Вярхоўнай Рады Украіны.

Дэпутаты патрабуюць зрабіць захады для "стабілізацыі сітуацыі ў краіне", уключаючы прыняцце закона аб рэферэндуме і дзяржаўны статус расейскай мове.

Тэкст ліста абнародаваны на сайце аблрады.

"Апошнія падзеі ва Украіне прычыніліся да абвастрэння палітычнай сітуацыі і крымінагеннага становішча", - пазначана ў заяве.

"Асобныя папулісцкія крокі новай улады проста вядуць да сацыяльна-эканамічнага крызісу і выклікаюць устурбаванасць у нашых грамадзян.

У Данецкай аблрадзе заяўляюць, што "кансалідацыя супольных намаганняў канструктыўных сіл грамадства, накіраваных на дасягненне палітычнай стабільнасці, захаванне грамадзянскага спакою і згоды магчымая толькі праз прыняцце Вярхоўнай Радай Украіны новай рэдакцыі Канстытуцыі Украіны і шэрагу першачарговых законаў".

У Шышацкага прапаноўваюць:

неадкладна аднавіць працу Канстытуцыйнай Асамблеі, створанай указам Януковіча ў 2012 годзе.

У склад Асамблеі ўключыць прадстаўнікоў органаў мясцовага самакіравання, а менавіта абласных рад, прапарцыйна колькасці насельніцтва адпаведнай вобласці.

Першачарговымі задачамі Канстытуцыйнай Асамблеі варта прызнаць распрацоўку новай рэдакцыі Канстытуцыі Украіны, якая гарантуе:

- Дэцэнтралізацыю ўлады шляхам павелічэння паўнамоцтваў і адказнасці мясцовага самакіравання за стан спраў у рэгіёне;

- Стварэнне выканаўчых органаў абласных і раённых рад;

- Стварэнне (да правядзення парламэнцкіх выбараў) дзвюхпалатнага парламэнта, у якім вышэйшая палата будзе выказваць інтарэсы рэгіёнаў, а яе чальцам будзе нададзенае права заканадаўчай ініцыятывы.

Акрамя ўсяго іншага Данецкая аблрада патрабуе даць расейскай мове статус другой дзяржаўнай мовы шляхам ўнясення адпаведных змен у Канстытуцыю Украіны.

Вярхоўнай Радзе таксама прапануюць пільна разгледзець пытанне наконт прыняцця Закона Украіны "Аб мясцовым рэферэндуме", узяўшы за аснову законапраект (рэгістр.№ 0867 ад 12.12.2012), пасля правядзення яго шырокага абмеркавання і дапрацоўкі.

Парламэнт просяць "падтрымаць прапановы Данецкай абласной рады і спрыяць іх разгляду Вярхоўнай Радай Украіны ў першачарговым парадку".

Як вядома, Шышацкі выйшаў з Партыі рэгіёнаў у пачатку сакавіка.

Як вядома, у сцэнары стабілізацыі сітуацыі ва Украіне, які прапаноўвала Расея, гучала ідэя падрыхтоўкі новай федэрацыйнай канстытуцыі і статус дзяржаўнай для расейскай мовы.

Фота: telegraf.dn.ua

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках