3 траўня 2024, Пятніца, 9:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы прэзідэнт Славакіі адмовіўся ад заробку

17
Новы прэзідэнт Славакіі адмовіўся ад заробку

Абраны прэзідэнтам Славакіі прадпрымальнік і філантроп Андрэй Кіска адмовіўся ад заробку кіраўніка дзяржавы на ўвесь тэрмін сваіх паўнамоцтваў.

Пра гэта паведамляюць мясцовыя СМІ, піша ІТАР-ТАСС.

Паводле іх звестак, Андрэй Кіска ўклаў у перадвыбарчую кампанію з асабістых сродкаў суму, якая перасягае ўсё, што ён зарабіў бы ў якасці прэзідэнта рэспублікі за ўвесь тэрмін свайго знаходжання на вышэйшай дзяржаўнай пасадзе.

Кіраўнік славацкай дзяржавы атрымлівае ў месяц 6600 еўра, а ўзорны гадавы даход Андрэя Кіскі ад яго інвестыцый у розныя фонды складае блізу 700 тысяч еўра.

Абранага прэзідэнта Славакіі ў краіне называюць «пачаткоўцам у палітыцы». Аднак, у якасці філантропа і дабрачынца Андрэй Кіска стаў добра вядомы яшчэ з 2006 года. З тых часоў заснаваны ім некамерцыйны фонд «Добры анёл» дапамог прыкладна 5 тысячам дзяцей, якія маюць анкалагічныя захворванні.

Андрэй Кіска быў абраны прэзідэнтам Славакіі ў другім туры галасавання, атрымаўшы 59,04% галасоў. Свайго апанента, прэм'ер-міністра Роберта Фіцо, ён апярэдзіў амаль на 20% галасоў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках