3 траўня 2024, Пятніца, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская велагоншчыца заняла трэцяе месца на этапе Кубка свету ў Італіі

Беларуская велагоншчыца заняла трэцяе месца на этапе Кубка свету ў Італіі

Алёна Амялюсік працягвае дэманстраваць вынікі высокага ўзроўню на шашэйных спаборніцтвах, якія праходзяць ва ўсім свеце.

Пасля прызавых месцаў у агульным заліку на двух шматдзёнках у Цэнтральнай Амерыцы яна выступіла на другім этапе Кубка свету ў паўночнаіталійскай правінцыі Варэзэ, дзе заняла 3-ю пазіцыю, паведамляе карэспандэнт БелТА.

На дыстанцыі кубкавага этапу 123,7 км, частка якой пралягала ў Альпійскіх гарах, Алёна Амялюсік саступіла некалькі дзесятых секунды пераможцы спаборніцтваў са Швецыі, лідару агульнага заліку Кубка свету Эме Юхансан (3 гадзіны 05 хв 24 сек). Практычна адначасова фінішную рысу перасеклі восем спартовак. Па-за беларускай завяршылі гонку шэраг моцных суперніц, у тым ліку двухразовая бронзавая прызёрка летняй Алімпіяды-2012 расейка Вольга Забелінская. Амялюсік таксама перамагла ў адной з індывідуальных намінацый, апынуўшыся лепшай у горным заліку.

У нядаўна апублікаваным абноўленым рэйтынг-лісце Міжнароднага звязу веласіпедыстаў (UCI) сярод спартовак элітнай групы 25-гадовая Алена Амялюсік, якая выступае за каманду «Астана Бі Пінк», займае 5-е месца (605 балаў). Першай ідзе Эма Юхансан (1495). За апошні час галоўная беларуская шасэйніца здзейсніла ўздым у індывідуальным рэйтынгу адразу на 9 пазіцый, падняўшыся з 14-га месца. Гэтаму паспрыялі яе поспехі на шэрагу нядаўніх гонак у цэнтральнаамерыканскіх дзяржавах. На шашэйных шматдзёнках «Вуэльта Коста-Рыка» Амялюсік заняла 3-е месца ў агульным заліку, адначасна перамагла ў горнай намінацыі. Затым ёй не было роўных на аднадзённым Гран-пры Сальвадора. У агульным заліку шматдзёнак «Вуэльта Сальвадор» беларуска заняла 2-е месца, а таксама была лепшай у горнай і спрынтэрскай класіфікацыях.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках