3 траўня 2024, Пятніца, 17:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акупанты выкралі сына экс-прадстаўніка Турчынава ў Крыме

Акупанты выкралі сына экс-прадстаўніка Турчынава ў Крыме

На чыгуначным вакзале Сімферопаля затрыманы сын былога прадстаўніка прэзідэнта Украіны ў Крыме Сяргея Куніцына.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе партыі УДАР.

"Ён прыехаў на два дні ў Крым, і сёння вяртаўся ў Кіеў. На чыгуначным вакзале Сімферопаля да яго падышлі прадстаўнікі "самаабароны" і папрасілі паказаць пашпарт. Яго пазналі праз прозвішча", - заявіў Сяргей Куніцын.

Са слоў народнага дэпутата, Аляксея Куніцына адвезлі ў ФСБ.

"Я размаўляў з ім дзве гадзіны таму. Яго абяцалі дапытаць. Ужо паўтары гадзіны ён не адказвае на тэлефанаванні", - паведаміў палітык.

Сяргей Куніцын - былы старшыня Севастопальскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі, экс-прэм'ер-міністр Аўтаномнай Рэспублікі Крым, народны дэпутат Украіны ў 1990-1994 і з 2012 года, дэпутат Вярхоўнай Рады Аўтаномнай Рэспублікі Крым у 1998-2012 гадах. У лютым быў прызначаны прадстаўніком прэзідэнта Украіны на паўвыспе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках