3 траўня 2024, Пятніца, 8:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Кіева паранены намеснік кіраўніка гарадской адміністрацыі

15

Каля рэстарацыі «Мафія» на Хрышчаціку адбылася перастрэлка.

Тры чалавекі атрымалі раны. Іх павезлі «хуткія», паведамляе «Украінская праўда».

Паводле стану на 21:00 паводле мясцовага часу журналістка Міхайліна Скорык паведаміла, што адзін з параненых - першы намеснік старшыні КГДА Багдан Дубас, другі - баец самаабароны. Паводле ейных слоў, рана трэцяга не пацвердзілася.

Са слоў сотніка 11 сотні Анатоля Мядзведзя, канфлікт адбыўся «праз пытанне разбору намётаў, пытанне разбору барыкад, праз што ўзнікаюць канфлікты». Стрэлы пачуліся з баявога пісталета, асобу стралка высвятляюць.

Пазней Скорык паведаміла, што «хлопцам у масках з «ПС», на выгляд падлеткам, сярод якіх, пэўна, быў стралок, дазволілі выйсці ланцугом з «Мафіі».

«Яны пайшлі ў гатэль «Дніпро». Актывіст «Правага сектара» на мянушку Іранец праз тэлефон адмовіўся выдаць стралка», - напісала журналістка на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

Інфармацыю пацвердзіў міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў.

Каля кавярні Мафія ля Майдана нехта Арэст з правага сектара, на сведчанне відавочцаў, распачаў страляніну. Паранена трое - двое цяжка. Сярод параненых - двое байцоў Самаабароны Майдана, намеснік кіраўніка Кіеўгарадміністрацыі Багдан Дубас. Прычыны страляніны невядомыя. Параненыя ў лякарні.

Стралок быў заблакаваны ў прыбіральні кавярні іншымі актывістамі. Да прыбыцця выкліканай міліцыі ў кавярні прыбылі з гатэля Дніпро цяжка ўзброеныя прадстаўнікі «Правага сектара» - рассунуўшы блакавальнікаў стралка, вывелі яго праз створаны калідор і суправадзілі ў гатэль «Дніпро», - напісаў ён на сваёй старонцы ў сацсетцы «Фэйсбук».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках