7 траўня 2024, aўторак, 2:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эдвард Лукас: Пуцін звар'яцеў

18
Эдвард Лукас: Пуцін звар'яцеў

Да пачатку вайны можа быць усяго некалькі гадзін.

Пад такой назвай сёння выйшаў артыкул літоўскага партала ru.DELFI.lt, у якім аглядальнік The Economist Эдвард Лукас заявіў, што рэакцыя Захаду на дэмарш Расеі ў Крыме і манеўры ў Калінінградскай вобласці павінна быць хуткай, жорсткай і яснай.

Больш за ўсё занепакоенасць у яго выклікае ўльтыматум Расеі на адрас украінскіх вайскоўцаў. Яго і напругу ў Крыме суразмоўца ахарактарызаваў у некалькіх словах: "Уладзімір Пуцін звар'яцеў".

Расейскі Чарнаморскі флот абвясціў украінскім вайскоўцам ў Крыме ўльтыматум - здацца да 5 гадзін раніцы 4 сакавіка, інакш рушыць услед штурм. Такую перспектыву Лукас назваў жудаснай.

"Гэта пацвярджае мае самыя вялікія асцярогі ў сувязі з гэтай сітуацыяй. Я сур'ёзна думаю, ці не звар'яцеў Пуцін. Еўрапейцы і амерыканцы спрабуюць стварыць для яго шлях да выхаду з гэтай заварухі, у якую ён трапіў. Але ён відавочна гэтага не хоча", - сказаў аглядальнік.

Паводле яго слоў, ультыматум вельмі нагадвае ўльтыматум СССР на адрас Літвы і іншых краін Балтыі, які па сутнасці, адкрыў шлях да паўвекавой акупацыі.

На думку Лукаса, Захад павінен цвёрда падтрымаць Кіеў і прымусіць Пуціна адклікаць ультыматум.

"Кіеў павінен блізка кантактаваць з амерыканцамі і еўрапейцамі. Мы павінны паслаць Пуціну самую моцную з магчымых вестак аб тым, што гэты ўльтыматум павінен быць адкліканы. Мы павінны гаварыць аб скасаванні віз, эканамічных санкцыях, "замарожванні" маёмасці. Мы павінны аказаць расейцам жорсткі супраціў, каб яны адклікалі ўльтыматум. Калі не, думаю, яны вырашаць, што Захад сур'ёзна не настроены", - адзначыў аглядальнік.

Па словах суразмоўцы, Пуцін разумее, што робіць і мае намер працягваць пачатае. "Ён лічыць, што ніхто яго не спыніць. А заходняя дыпламатыя - правільны адказ на няправільнае пытанне", - сказаў Лукас.

Ён лічыць, што меры трэба прадпрымаць неадкладна. "Трэба дзейнічаць без прамаруджвання. Зараз жа. У нас ёсць час да 5-й раніцы 4 сакавіка, каб спыніць вайну. Часу мала", - сказаў ён.

На пытанне, які можа быць кошт лёсу Украіны для Пуціна, Лукас не хаваў, што лічыць , што кіраўнік РФ, быць можа, пра гэта не задумваецца.

"Я лічу, што Пуцін, магчыма, звар'яцеў. Падобна на тое, што ён задаўся мэтай дамагчыся перамогі. Гэта мне некалькі нагадвае Барыса Ельцына і яго "невялікую пераможную" вайну ў Чачні, якая аказалася не невялікай і не пераможнай. Думаю, што Пуцін адчуў сябе прыніжаным Майданам і падзеннем рэжыму Януковіча. І ён вельмі хоча, каб Украіна не стала гісторыяй поспеху. Ён хоча ўбачыць прыніжаны Захад і не разумее, што рызыкуе трэцяй сусветнай вайной", - сказаў суразмоўца.

На думку Лукаса, калі Захад здасца перад сцэнаром Пуціна ва Украіне, той адчуе сябе беспакараным.

"Самая вялікая небяспека - гэта тое, што ў яго складзецца ўражанне, што Захад сур'ёзна не настроены абараняць краіны Балтыі. І паспрабуе напасці на Эстонію ці Латвію з-за расейскай меншасці. Або на Літву за калідор (з Калінінградам - рэд.). Тады мы дакладна трапім у сур'ёзны глабальны канфлікт. Паколькі НАТА, я думаю, дакладна будзе абараняць краіны Балтыі", - не хавае Лукас.

Паводле яго слоў, такую пагрозу пацвярджаюць неаб'яўленыя загадзя манеўры на Балтыйскім моры, якія правялі 3 сакавіка.

У іх удзельнічалі каля 3500 вайскоўцаў і каля 450 адзінак рознай тэхнікі.

"Думаю, трэба неадкладна паслаць заходнія ваенныя сілы ў Балтыйскае мора. Трэба пасылаць заходнія самалёты не толькі ў Шаўляй, але і ў Эстонію. Трэба правесці экстраннае пасяджэнне кіраўнікоў абароны Паўночных краін. Каб расейцы зразумелі, што ў іх няма ніякіх шанцаў на ваенныя выпады і іншыя правакацыі ў балтыйскім рэгіёне", - сказаў Лукас.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках