6 траўня 2024, панядзелак, 14:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ВМС Украіны: Ні адна частка ў Крыме не перайшла на бок суперніка

5
ВМС Украіны: Ні адна частка ў Крыме не перайшла на бок суперніка

Ні адна ваенная частка, ні адзін гарнізон або карабель не выканаў ультыматуму расейскіх вайскоўцаў здаць зброю і прысягнуць самаабвешчанаму «ўраду Крыма».

Пра гэта паведамілі прадстаўнікі камандавання ВМС Украіны ў Севастопалі, перадае «Радыё Свабода».

Не зафіксавана таксама выпадкаў дэзертырства ўкраінскіх вайскоўцаў у Крыме, акрамя факту здрады былога камандуючага ВМС Украіны Дзяніса Беразоўскага.

Разам з тым, як паведаміў начальнік медыя-цэнтра Мінабароны Украіны ў Крыме Уладзіслаў Селязнёў, на працягу ночы на 4 сакавіка штурмаў або нападаў на ваенныя часткі не зафіксавана, хоць сітуацыя вакол іх заставалася напружанай.

Павялічылася колькасць прарасейскіх актывістаў і членаў атрадаў «самаабароны» каля штаба ВМС Украіны ў Севастопалі і штабе Берагавых войскаў ВМС Украіны ў Сімферопалі.

Таксама паведамляецца аб прыбыцці двух аўтобусаў з узброенымі людзьмі ў бухту Стралецкая ў Севастопалі, дзе дыслакуюцца караблі «Славуціч» і «Цярнопаль», а таксама падраздзяленне спецыяльных марскіх аперацый - інфармацыя пра гэта ўдакладняецца, паведаміў Селязнёў.

Бухта і далей заблакаваная расейскімі плаўсродкамі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках