7 траўня 2024, aўторак, 7:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канцэрт «Океана Эльзы» ва Уладзівастоку адменены

8
Канцэрт «Океана Эльзы» ва Уладзівастоку адменены

Запланаваны на 19 красавіка канцэрт адмянілі.

Канцэрт гурта "Океан Эльзы" ва Уладзівастоку, прызначаны на 19 красавіка, адменены, паведамілі ў аўторак, 4 сакавіка, інфармагенцтву РІА "Новости" арганізатары тура.

"На жаль, па незалежных ад нас прычынах канцэрт гурта ва Уладзівастоку, які павінен быў прайсці 19 красавіка, адмяняецца", - паведаміў прадстаўнік агенцтва Неба Рэкардс, арганізатара тура. Ён адзначыў, што ўсе квіткі будуць без праблем прынятыя пры вяртанні ў касах, таксама як будуць выплачаныя ўсе грошы за іх.

Раней паведамлялася, што арганізатары канцэрта "Океана Эльзы" у Пецярбургу вырашылі адмяніць мерапрыемства, аргументуючы гэта тым, што другая пляцоўка, якая была знойдзеная - "Сібур Арэна" - не падыходзіць па тэхнічных характарыстыках.

Напярэдадні дэпутат санкт-пецярбургскага заканадаўчага сходу Віталь Мілонаў звярнуўся да міністра культуры РФ забараніць гастролі "Океана Эльзы" у Расеі, якія павінны пачацца 31 сакавіка з канцэрту ў Санкт-Пецярбургу.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках