7 траўня 2024, aўторак, 0:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вернасць палка УВ МУС Украіны хацелі купіць за $200 тысяч

15
Вернасць палка УВ МУС Украіны хацелі купіць за $200 тысяч

Нягледзячы на вельмі складаную палітычную і крымінагенную сітуацыю, вайскоўцы ўнутраных войскаў працягваюць выконваць свае задачы.

УВ МУС Украіны, якія дыслакуюцца ў Аўтаномнай Рэспубліцы Крым, застаюцца вернымі вайсковай прысязе і ўкраінскаму народу і працягваюць выконваць ускладзеныя заканадаўствам дзяржавы задачы па забеспячэнні грамадскага парадку і барацьбе са злачыннасцю ў давераным рэгіёне, піша "Корреспондент".

"Але некаторыя асобы спрабуюць прымусіць асабісты склад выканаць злачынныя загады, а менавіта скласці зброю і падпарадкавацца іншым камандзірам. Да кіраўніцтва падраздзяленняў унутраных войскаў у Крыме паступаюць пагрозы і прапановы матэрыяльнага ўзнагароджання пры ўмове ўзгаднення з названымі патрабаваннямі. Камандзіру палка ўнутраных войскаў МУС Украіны, які дыслакуецца у Севастопалі, невядомымі асобамі было прапанавана 200 000 даляраў ЗША. Афіцэр адмовіўся, і адзначыў, што і ў далейшым застаецца верным сваім перакананням і прысязе", гаворыцца ў паведамленні.

УВ МУС падкрэслівае, што нягледзячы на вельмі складаную палітычную і крымінагенную сітуацыю, вайскоўцы ўнутраных войскаў працягваюць выконваць свае задачы.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках