7 траўня 2024, aўторак, 4:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Місія МВФ прыбыла ва Украіну

7
Місія МВФ прыбыла ва Украіну

Місія будзе працаваць у перыяд з 4 па 14 сакавіка.

Місія Міжнароднага валютнага фонду прыбыла ва Украіну для правядзення перамоваў з уладамі.

Місія МВФ пад кіраўніцтвам Мікалая Георгіева будзе працаваць у перыяд з 4 па 14 сакавіка, піша korrespondent.net.

Эксперты місіі зоймуцца зборам інфармацыі для ацэнкі бягучай эканамічнай сітуацыі ва Украіне і абмеркаваннем з уладамі краіны эканамічных рэформаў, якія маглі б быць падтрыманыя фондам.

У працы місіі возьме ўдзел дырэктар еўрапейскага дэпартамента МВФ Рэза Магадам.

Апошні візіт місіі МВФ ва Украіну праходзіў з 17 па 29 кастрычніка 2013 года.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках