6 траўня 2024, панядзелак, 19:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Gazeta Prawna: Пуціна падтрымліваюць толькі няўдачнікі

24
Gazeta Prawna: Пуціна падтрымліваюць толькі няўдачнікі

Вайна супраць Украіны стане пачаткам канца пуцінскага рэжыму.

Парушэнне няпісаных правілаў украінскай палітыкі рана ці позна павінна было прывесці да краху. Цяпер, калі расейская марская пяхота правакуе канфлікт у Крыме, а ваенізаваныя фарміраванні займаюць парламент у Сімферопалі, мы паўтараем тэзіс, што развязванне вайны супраць Украіны будзе пачаткам канца Уладзіміра Пуціна. Ужо сёння бачная ластаўка гэтага заняпаду. Пуцін папросту прайграў. Расейскі прэзідэнт перавярнуў ад злосці стол, таму што тое, што адбываецца ва Украіне, з яго пункту гледжання, забойна для яго. Ужо ў другі раз «хахлы» даказалі, што ў стане скінуць аднаасобнага кіраўніка, якому перасталі давяраць, піша Dziennik Gazeta Prawna (пераклад - charter97.org).

І калі атрымалася ў Кіеве, то чаму не атрымаецца ў Маскве? Такой думкай кіруецца Пуцін у сваіх рашэннях. Гэта своеасаблівае забяганне наперад, якое замест жалезнай логікі нясе ў сабе крыніцу краху. Таму што замест хаосу ва Украіне, развалу дзяржавы па кавалачку, мы маем кансалідацыю алігархаў і яднанне народа перад тварам небяспекі. Расею жа падтрымліваюць абсалютныя няўдачнікі - афіцэры «Беркута» або экс-прэзідэнт Януковіч на сваёй прэс-канферэнцыі ў Растове-на-Доне. Пуцін не разумее, што яму не ўдасца скарыць дзяржаву з 45-мільённым насельніцтвам, большасць грамадзян якой кіруецца імкненнем да свабоды і пачуццём годнасці, а не прынцыпамі КДБ і «гома саветыкус». Украіна не Расея, як пісаў былы прэзідэнт Леанід Кучма. Але Пуцін альбо не хоча, альбо не можа гэтага зразумець.

У развагах пра Украіну ён выкарыстоўвае расейскую кальку. Пуцін ставіцца да яе з страхам і пагардай. Ён асцерагаецца з'яўлення «фашыстаў» і «бандэраўцаў» на Балотнай плошчы і ўласных уцёкаў. Менавіта таму прэзідэнт Расеі дзейнічае нерацыянальна і, як Януковіч, пачынае прымаць шматлікія невытлумачальныя рашэнні. Але на вайну з Украінай яго не хопіць. Калі ўвяжацца ў яе, то на многія гады. А «хахлы» давядуць яго да краху.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках