7 траўня 2024, aўторак, 1:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніком палтаўскай міліцыі прызначылі кіраўніка «цітушак»

14
Кіраўніком палтаўскай міліцыі прызначылі кіраўніка «цітушак»

У новапрызначанага палкоўніка сумніўная рэпутацыя.

Новапрызначаны начальнік Упраўлення МУС у Палтаўскай вобласці палкоўнік міліцыі Іван Корсун раней, па звестках мясцовых актывістаў і СМІ, кіраваў «цітушкамі» і «Беркутам» пры разгоне мітынгу 22 сакавіка 2013 года ў Чаркасах.

Пра гэта піша выданне «Полтавщина».

«Нагадаем, што на працягу мінулага года ў чаркаскіх журналістаў было было шмат пытанняў да Івана Корсуна, намесніка начальніка УМВД у Чаркаскай вобласці адносна маладых людзей спартыўнай знешнасці, якія прысутнічалі на кожнай акцыі на баку Партыі рэгіёнаў», - піша выданне.

Акрамя таго, як паведамляе Чаркаскі сайт «Пра головне», менавіта Корсун кіраваў «цітушкамі» і «Беркутам» 22 сакавіка 2013 года, калі журналістаў, а таксама народных і абласных дэпутатаў ад апазіцыі не прапускалі на сесію Чаркаскай аблрады, піша lb.ua.

«А дэпутат аблрады Аляксандр Сінгаеўскі пазнаў у палкоўніку таго, хто зламаў яму на мітынгу палец», - сцвярджаюць журналісты.

Фота: cherkassy.mvs.gov.ua

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках