6 траўня 2024, панядзелак, 17:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін пра ўкраінцаў: Яны нашага Абрамовіча кінулі

79
Пуцін пра ўкраінцаў: Яны нашага Абрамовіча кінулі

Прэзідэнт Расеі выступіў з новымі абвінавачваннямі на адрас уладаў Украіны.

Уладзімір Пуцін сёння сабраў у сваёй рэзідэнцыі ў Нова-Агарове прэс-канферэнцыю. У першую чаргу яму задалі пытанне аб сітуацыі ва Украіне, піша РБК.

У адказ прэзідэнт Расеі абвінаваціў новыя ўлады Украіны ў парушэнні пагадненняў і законаў.

"Прэзідэнт Януковіч пры пасярэдніцтве трох міністраў замежных спраў у прысутнасці майго прадстаўніка падпісалі паміж апазіцыяй і ўладай пагадненне. Па ім, хачу падкрэсліць, Януковіч практычна сваю ўладу здаў. Ён пагадзіўся на ўсё, што патрабавала апазіцыя: вярнуцца да Канстытуцыі 2004г., да выбараў прэзідэнта, да выбараў парламента. Ніхто не аддаваў ніводнага незаконнага загаду. Я маю на ўвазе стральбу. Больш за тое, ён даў указанне вывесці ўсе міліцэйскія сілы са сталіцы. Ён паехаў на сход у Харкаў, а пратэстоўцы замест таго, каб вызваліць будынкі, захапілі іх. Навошта трэба было прымаць незаконныя антыканстытуцыйныя дзеянні? Гэта ў першую чаргу і разгайдала сітуацыю на Украіне", - заявіў Пуцін.

Расейскі прэзідэнт таксама незадаволены кадравымі рашэннямі ўладаў Украіны.

"Спадара Каламійскага прывялі да ўлады. Але гэта ж нешта, зноў алігархі ва ўладзе? Ён нават нашага Абрамовіча падмануў, кінуў. І такога прахвоста робяць губернатарам Днепрапятроўска. Вядома, людзі незадаволеныя. Трэба даць людзям права вызначаць лёс сябе, сваіх сем'яў, свайго рэгіёну і ўдзельнічаць на раўнапраўнай аснове ў вызначэнні лёсаў сваёй краіны", - заявіў ён.

Урад Украіны Пуцін лічыць незаконным.

"Ці з'яўляюцца цяпер улады Украіны легітымнымі? Збольшага так. Я маю на ўвазе парламент. Але астатнія - не. У першую чаргу, частка выканаўчых уладаў. І, у першую чаргу, выконваючы абавязкі прэзідэнта. Януковіч у гэтым плане адзіны легітымны прэзідэнт. У Канстытуцыі ёсць прапісаная працэдура імпічменту, з удзелам суддзяў Канстытуцыйнага суда і іншых. А замест правядзення гэтай працэдуры, суддзяў Канстытуцыйнага суда разганяюць", - адзначыў прэзідэнт Расеі.

Напісаць каментар 79

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках