7 траўня 2024, aўторак, 5:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутат Адэскага аблсавета: «Крымскага сцэнара» не дапусцім

1
Дэпутат Адэскага аблсавета: «Крымскага сцэнара» не дапусцім

У Адэсе і ў далейшым будзе рабіцца спроба рэалізацыі "крымскага сцэнара".

Пра гэта ў каментары карэспандэнту Gazeta.ua паведаміў дэпутат Адэскага абласнога савета Аляксей Ганчарэнка.

«Настроі ў Адэсе - трывожныя, як і па ўсёй краіне. Што тычыцца нашага горада, то тут адбываецца спроба рэалізаваць «крымскі сцэнар», - адзначыў мясцовы палітык і нагадаў, што ўчора праходзіла пазачарговая сесія абласнога савета, на якой дэпутаты разглядалі пытанне аб сітуацыі ў краіне. У гэты час пад будынак органа ўлады прыйшло некалькі сотняў людзей з расейскімі сцягамі, сярод якіх - да сотні баевікоў з бітамі і ланцугамі. Яны патрабавалі прызначэнне рэферэндуму па пытанні далучэння Адэскай вобласці да аўтаномнай рэспубліцы Крым.

Разам з тым Ганчарэнку ўдалося дамагчыся прыняцця рашэння аблсаветам пра асуджэнне ўводу на тэрыторыю Украіны расейскіх войскаў. Гэта ў сваю чаргу выклікала лютасць у пікетоўцаў.

«Мы не дапусцім рэалізацыі «крымскага сцэнара» ў Адэсе», - заявіў Ганчарэнка.

Палітык таксама нагадаў, што каля Адэсы ў 100 кіламетрах знаходзіцца Прыднястроўе з расейскімі вайскоўцамі, якія знаходзяцца ў стане баявой гатоўнасці.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках