7 траўня 2024, aўторак, 1:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Чорная» бухгалтэрыя Межыгор'я: вальеры, Bentley і «юрыст Валера»

15

Януковіч траціцў шалёныя грошы на свае капрызы.

У рэзідэнцыі экс-прэзідэнта Украіны Межыгор'і журналісты знайшлі ўражальную «чорную» бухгалтэрыю. Цяпер карупцыя на вышэйшым узроўні стала задакументаваным фактам. Над выратаваннем дакументаў працавала цэлая група журналістаў і грамадскіх арганізацый. Як вынік, былі выратаваныя чэкі на мільёны даляраў.

Паводле аднаго з дакументаў, заработная плата дырэктара фірмы «Дэлліт», якую атрымліваў дэпутат ад Партыі рэгіёнаў у Вышгародскім райсавеце, складала 202 тысячы даляраў. Таксама былі знойдзеныя чэкі на 3 мільёна грыўняў для прэзідэнцкага «Бэнтлі» і 2 мільёна 800 грыўняў - на будаўніцтва вальера для жывёл, перадае ТСН.

У часы, калі ў бальніцах паміралі дзеці, якія мелі патрэбу ў аперацыях, у Януковіча спакойна перадавалі памочнікам па 10 мільёнаў даляраў.

На шыкоўны карабель «Галеон» дадаткова выдаткавалі яшчэ 31 мільён грыўняў для яго «ўнутранага ўбрання». У паперы Януковіча таксама ўносілі выдаткі на «спецыяльнага юрыста» Валеру - 70 тысяч за вырашэнне пытання з зямлёй у Сухалуччы. Акрамя таго, у бухгалтэрыі Януковіча самы танны чэк на букет кветак складаў 1100 грыўняў.

Паведамляецца, што разабрацца і сістэматызаваць сотні тэчак «чорнай» бухгалтэрыі - праца не аднаго месяца.

Нагадаем, што ў Расеі Віктар Януковіч назваў фота і відэа з Межыгор'я «палітычным трукам».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках