27 красавiка 2024, Субота, 4:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Суздальцаў: Пуцін хоча стварыць з Лукашэнкам фронт супраць Украіны

42
Андрэй Суздальцаў: Пуцін хоча стварыць з Лукашэнкам фронт супраць Украіны

Сустрэча кіраўнікоў Беларусі, Расеі і Казахстана ў Маскве перанесеная нездарма.

Такое меркаванне сайту charter97.org выказаў расейскі палітолаг, намдэкана факультэта сусветнай эканомікі і палітыкі НДУ ВШЭ Андрэй Суздальцаў, каментуючы візіт Лукашэнкі ў Маскву для ўдзелу ў пасяджэнні Вышэйшага еўразійскага эканамічнага савета.

«Варта адзначыць, што гэта пасяджэнне было раптам перанесена з 11 на 5 сакавіка. Гэта звязана з тым, што ўсё ж такі неабходна неяк выбудоўваць адзіны фронт па ўкраінскай праблеме. Расея ўжо сутыкалася з вельмі дзіўнымі паводзінамі свайго «штатнага саюзніка» ў 2008 годзе падчас грузінска-расейскага канфлікту. Падтрымкі з боку Беларусі тады аказана не было. У Расеі, вядома, памятаюць абяцанні Аляксандра Лукашэнкі прызнаць Абхазію і Паўднёвую Асецію, ад якога ён тут жа адмовіўся, калі не атрымаў годнага, на яго думку, узнагароджання. І цяпер паўтараецца такая ж сітуацыя. Масква знаходзіцца ў цяжкім канфлікце з непрызнаным ёю урадам Украіны. І, натуральна, яна разлічвае на тое, што будзе падтрыманая сваімі саюзнікамі, асабліва Беларуссю, з якой яна знаходзіцца ў адной «саюзнай дзяржаве», - адзначыў ён.

Палітолаг дадаў, што гэта пасяджэнне важна і па іншай прычыне.

«Справа ў тым, што ўжо апублікаваны праект дамовы аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза. І ў гэтым саюзе і беларускі, і казахстанскі бакі спрабуюць адстаяць свае асаблівыя перавагі. На іх думку, чатыры свабоды перамяшчэння - тавараў, паслуг, капіталу і працоўнай сілы - павінны адносіцца толькі да расейскага рынку, а вось рынкі Казахстана і Беларусі павінны быць зачыненыя. Гэта значыць, усе гатовыя карыстацца расейскім рынкам, грашыма і рэсурсамі, але нічога не збіраюцца ўкладваць у агульны інтэграцыйны кацёл. Таму казаць пра раўнапраўе, пра якое вельмі любіць казаць Лукашэнка, не даводзіцца», - канстатаваў Андрэй Суздальцаў.

Нагадаем, кіраўнікі РФ, Беларусі і Казахстана сустрэнуцца 5 сакавіка ў Маскве на чарговым пасяджэнні Вышэйшага еўразійскага эканамічнага савета. Раней яго правядзенне было запланавана на 11 сакавіка.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках