7 траўня 2024, aўторак, 5:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джон Кэры прыбыў у Кіеў

7
Джон Кэры прыбыў у Кіеў

Дзяржаўны сакратар ЗША сёння правядзе перамовы з лідарамі новага ўкраінскага ўрада.

Іх галоўныя тэмы - пошук шляхоў умацавання незалежнасці краіны і вываду яе эканомікі са стану крызісу, паведамляе «Голас Амерыкі».

Джон Кэры адбыў з Вашынгтона позна ўвечары ў панядзелак, пасля таго, як ён узяў удзел у нарадзе ў Белым доме, падчас якой прэзідэнт Барак Абама абмеркаваў з дарадцамі па нацыянальнай бяспецы крокі па магчымай «далейшай ізаляцыі» Расеі, якія могуць распачаць ЗША і іх саюзнікі ў сувязі з дзеяннямі Масквы ва Украіне.

Удзельнікі нарады абмяркоўвалі шляхі «ўмацавання разумення таго, што ў Расеі застаюцца магчымасці распачаць неадкладныя крокі па дээскалацыі сітуацыі пад пагрозай новых палітыка-эканамічных дзеянняў у адказ міжнароднай супольнасці», - заявіў прадстаўнік Белага дома.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках