7 траўня 2024, aўторак, 4:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэлеканал «Дождь» можа зачыніцца праз месяц

11
Тэлеканал «Дождь» можа зачыніцца праз месяц

У кампаніі засталося столькі сродкаў, колькі ёй будзе дастаткова для функцыянавання на працягу месяца.

Па заканчэнні гэтага тэрміну «Дождь» зачыніцца. Пра гэта заявіла на пасяджэнні Савета па правах чалавека генеральны дырэктар тэлеканала Наталля Сіндзеева. Прычынай, па яе словах, паслужыла выключэнне з пакетаў аператараў платнага ТБ. 10 лютага «Трыкалор ТБ» спыніў вяшчанне «Дождя», з прычыны чаго тэлеканал страціў 80% свайго даходу, піша РБК.

Наталля Сіндзеева абвясціла, што гатовая закрыць свой праект. Нават калі канал зрэжа свае выдаткі, то фінансаванне можа працягвацца ўсяго два месяцы. Сіндзеева вымушаная спыніць свой тэлевізійны бізнес.

Такое рашэнне - гэта наступства вываду «Дождя» з пакетаў аператараў платнага ТБ. 10 лютага «Трыкалор ТБ» абвясціў, што адключае «Дождь» са сваіх пакетаў. Па словах Сіндзеевай, гэта пацягнула страты тэлеаўдыторыі ў 30% - 360 тыс. гледачоў у суткі. «Дождь» атрымліваў ад тэлевізійнай рэкламы да 80% свайго даходу.

Тэхнічны ахоп «Дождя» - 17,5 млн хатніх гаспадарак, а сярэднясутачны - 1,2 млн гледачоў. Масавае адключэнне тэлеканала ад кабельных сетак пачалося пасля заявы прэзідэнта Асацыяцыі кабельнага тэлебачання Расеі Юрыя Прыпачкіна (валодае 33% акцый аператара «Акада»). У адказ на «некарэктнае пытанне» пра блакаду Ленінграда ён прапанаваў адключыць «Дождь» ад кабельных сетак.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках