6 траўня 2024, панядзелак, 23:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін: Расея не будзе далучаць Крым... калі ён сам не захоча

47

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін не разглядае пытанне аб далучэнні Крыма.

Пра гэта ён сказаў падчас прэс-канферэнцыі ў Маскве, адказваючы на пытанне журналістаў, піша "Украинская правда".

"Не разглядаецца (такое пытанне). Я лічу, што толькі грамадзяне, якія пражываюць на той ці іншай тэрыторыі, могуць і павінны вызначаць сваю будучыню", - сказаў Пуцін.

Пры гэтым прэзідэнт РФ згадаў пра самаабвешчаную рэспубліку Косава, якая аддзялілася ад Сербіі.

"Калі гэта было дазволена зрабіць касаварам, косаўскім албанцам, наогул ва многіх частках свету, то права нацый на самавызначэнне ніхто не адмяняў, - падкрэсліў гаспадар Крамля. - Але мы ні ў якім разе не будзем правакаваць нікога на такія рашэнні і падаграваць такія настроі. Я хачу падкрэсліць, што толькі самі грамадзяне, якія пражываюць на тэрыторыі, маюць права вызначаць свой уласны лёс".

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках