6 траўня 2024, панядзелак, 17:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія індэксы растуць, кошты на нафту падаюць

3
Расейскія індэксы растуць, кошты на нафту падаюць

Расейскія фондавыя індэксы выраслі на 5-6%.

Індэкс ММВБ (MICEX) на Маскоўскай біржы ў аўторак вырас на 5,41% і склаў на 15:10 мск 1358,56 пункта. Індэкс РТС, што разлічваецца ў далярах, павялічыўся на 6,11% да ўзроўню 1183,20 пункта. На адкрыцці расейскія біржавыя індэксы выраслі на 1,1-1,5%, а затым паскорылі рост да 3-4%.

Пра гэта сведчаць дадзеныя таргоў на Маскоўскай біржы.

Кошты на нафту асноўных эталонных гатункаў адзначыліся ростам у панядзелак 3 сакавіка па меры таго як паміж Украінай і Расеяй значна ўзрасла палітычная напружанасць, а ЗША і шэраг вядучых еўрапейскіх краін прыгразілі эканамічнымі санкцыямі, нагадвае аналітык ГК "Форэкс Клуб" Валерый Палхоўскі. Аднак у аўторак раніцай ужо апынуліся пад ціскам, пішуць "Ведомости".

Ф'ючэрсныя кантракты на еўрапейскую нафту маркі Brent з тэрмінам экспірацыі ў траўні павышаліся да ўзроўню 111,85, але не змаглі там замацавацца і хутка рушылі ўніз ў раён 109,00. Адначасова амерыканскі эталон павышаўся да адзнакі 105,20, але адкаціўся ўніз ў вобласць 103,70. Аб'ём таргоў усімі нафтавымі ф'ючэрсамі ў Нью-Йорку быў на 68% вышэй за сярэдні, а ў Лондане на 64%. Розніца ў кошце паміж кантрактамі складала 5,52 даляра.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках