6 траўня 2024, панядзелак, 18:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва забараніла ўезд Януковічу і яшчэ 17 чыноўнікам

7
Літва забараніла ўезд Януковічу і яшчэ 17 чыноўнікам

Літва забараніла ўезд на сваю тэрыторыю былому кіраўніку Украіны Віктару Януковічу і яшчэ 17 чыноўнікам.

Міністэрства замежных спраў Літвы пацвердзіла BNS, што прадставіў Дэпартаменту міграцыі спіс з 18 прозвішчаў, у дачыненні да якіх будуць дзейнічаць санкцыі на мяжы Літвы - забарона на ўезд.

Міністр замежных спраў Лінас Лінкявічус BNS, што гэты спіс не канчатковы, піша ru.delfi.lt.

"У спісе Януковіч, усё былое кіраўніцтва, кіраўнікі сілавых структур. Спіс не канчатковы, ён будзе пашыраны. У спісе было 18 чалавек, якія адказвалі за былую сітуацыю бяспекі і дзеянні якіх прывялі да таго, што адбылося ў Кіеве", - сказаў міністр.

ЕЗ таксама пагражае агульнымі санкцыямі Януковічу і яго паплечнікам, аднак падрыхтоўка спісу затрымалася. Аўстрыя, Швейцарыя і Ліхтэнштэйн у мінулую пятніцу замарозілі банкаўскія рахункі Януковіча і яго паплечнікаў.

Лінкявічус раней казаў, што ў абвінавачаных у гвалце ў Літве рахункаў не было.

Фота: AP

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках