7 траўня 2024, aўторак, 3:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Майдане з'явіўся Тарас Шаўчэнка

Насупраць сцэны на Майдане Незалежнасці у Кіеве ўсталявалі драўляную статую Тараса Шаўчэнкі.

Як паведамляе УНН, скульптур Уладзімір Заяц распавёў, што працу над статуяй вялі на працягу трох гадоў некалькі розных скульптараў.

"Да мяне яна трапіла тры месяцы таму. Праца над верхняй часткай статуі была амаль завершаная. Выразана яна з асіны. Гэтаму дрэву было больш за 200 гадоў, яно старэй, чым сам Шаўчэнка", - адзначыў Заяц.

Ва Украіне 2014 год абвешчаны годам паэта Тараса Шаўчэнкі. 9 сакавіка спаўняецца 200 гадоў з дня нараджэння паэта.

Фота: УНН
Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках