7 траўня 2024, aўторак, 4:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джон Кэры: Пуціну - санкцыі, Украіне - дапамога

32
Джон Кэры: Пуціну - санкцыі, Украіне - дапамога

Санкцыі супраць Расеі будуць уведзеныя на працягу некалькіх дзён.

Пра гэта заявіў дзяржаўны сакратар ЗША Джон Кэры, які прыбыў з візітам ва Украіну, паведамляе Reuters у аўторак, 4 сакавіка.

Паводле яго слоў, ЗША гатовыя аказаць дапамогу Цэнтрабанку Украіны, а таксама Міністэрству фінансаў, каб дапамагчы справіцца з эканамічнымі выклікамі і перамагчы карупцыю ў краіне.

Акрамя таго, дзяржсакратар сказаў, што ЗША дапамогуць Украіне адстойваць свае пазіцыі ў СГА ў гандлёвых спрэчках з Расеяй, а таксама абвясціў аб гарантыях на адзін мільярд даляраў па крэдытах і магчымасці аказання фінансавай дапамогі ўкраінскім кампаніям, што дазволіць знайсці новыя рынкі і выраўнаваць ціск у гандлёвых пытаннях.

Кіраўнік дзярждэпартамента ЗША таксама выказаў гатоўнасць паслаць ва Украіну групу тэхнічных кансультантаў, якія дапамаглі б уладам краіны справіцца з цяперашнім ціскам на фінансавыя рынкі, і экспертную групу для правядзення расследавання па пытанні выкрадзеных украінскіх актываў і іх вяртання.

Разам з эканамічнымі прагучала і прапанова накіраваць групу амерыканскіх экспертаў на перыяд украінскіх выбараў 25 траўня, што дасць магчымасць прывесці выбарчы працэс у адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі.

Раней сёння прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін папярэдзіў, што ўсім, хто прапаноўвае ўвесці супраць Расеі нейкія эканамічныя санкцыі, варта спачатку падумаць пра тое, як гэта адаб'ецца на іх саміх.

Раней паведамлялася, што дзяржаўны сакратар ЗША Джон Кэры вылецеў ва Украіну. У Кіеве ён правядзе перамовы з украінскім кіраўніцтвам і абмяркуе магчымыя шляхі выхаду з крызісу.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках