7 траўня 2024, aўторак, 5:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Правы сектар»: У выпадку ўварвання зладзім рэвалюцыю ў Маскве

55
«Правы сектар»: У выпадку ўварвання зладзім рэвалюцыю ў Маскве

«Правы сектар» абяцае зрабіць рэвалюцыю ў Маскве ў выпадку агрэсіі Расеі ў Крыме.

Пра гэта прадстаўнікі арганізацыі заявілі ў аўторак, 4 сакавіка, на прэс-канферэнцыі, паведамляе Еспресо.TV.

«У выпадку паўнавартаснага ўварвання расейскіх войскаў на тэрыторыі Крыму «Правы сектар»не будзе ваяваць у Крыме. Мы будзем ваяваць у Маскве», - заявілі ў партыі.

«Мы маем падтрымку расейскіх нацыяналістаў і сфармуем на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі магутную пятую калону і пераможам крывавы рэжым Пуціна на яго зямлі», - дадалі ў партыі.

Таксама Правы сектар заклікаў развязваць праблему Крыма дыпламатычным шляхам. «Каб перамовы ішлі больш паспяхова, неадкладна павінен быць ажыццёўлены арышт сепаратыстаў на Поўдні і Усходзе Украіны і павінна быць зачынена дзяржаўная мяжа Украіны», - дадалі прадстаўнікі арганізацыі.

Фота: wikipedia

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках