7 траўня 2024, aўторак, 6:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ахвяры снайпераў: гісторыя медыка Алесі, у шыю якой патрапіла куля

8

Медык-валанцёрка Алеся Жукоўская ад ранення яшчэ зусім не акрыяла, але пагрозы жыцця ўжо няма.

Яе пост у інтэрнэце стаў сенсацыяй: запіс у «Твітэры» «Я паміраю» разляцеўся імгненна, словы былі праілюстраваныя фатаграфіяй.

Ужо пасля паведамлення ў СМІ з'яўлялася самая розная інфармацыя: адны казалі, што медык памерла, іншыя гэтую інфармацыю абвяргалі.

Леся засталася жывая, і лекары гэта інакш як цудам не называюць: пасля стрэлаў у шыю звычайна не жывуць, але куля цудоўным чынам прайшла на вылет, не закрануўшы жыццёва важныя артэрыі. Стан дзяўчыны яшчэ далёкі ад ідэальнага, але яе жыццю ўжо нічога не пагражае, піша сайт kiev.vgorode.ua.

«Нібы ўставілі туды камень і зашылі, - кажа Алеся. - Не магу глытаць і стараюся не рухацца шмат. Мне яшчэ месяц трэба лячыцца».

Алеся сцвярджае, што шукаць снайпера і судзіцца з супрацоўнікамі міністэрства ўнутраных спраў не збіраецца.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках