7 траўня 2024, aўторак, 4:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ля будынка Мінабароны Расеі прайшоў антываенны мітынг

6

Паведамляецца мінімум пра 10 затрыманых.

Сёння некалькі соцень чалавек выйшлі да будынка Міністэрства абароны Расеі ў Маскве супраць увядзення расейскіх войскаў ва Украіну.

Людзі сабраліся, каб выказаць катэгарычнае адмоўнае стаўленне да магчымасці прыняцця пастановы прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным увесці войскі на ўкраінскую тэрыторыю, паведамляе УНІАН.

Каля будынка Мінабароны людзі выпусцілі ў неба некалькі дзясяткаў белых галубоў - птушак, якія сімвалізуюць мір. Некаторыя прыйшлі з плакатамі: «Рукі гэць від України", "Войска - прэч з Крыма".

Паліцыя стала папярэджвала мітынгоўцаў, што акцыя не ўзгодненая з гарадскімі ўладамі, і пачала затрымліваць людзей з плакатамі. Паведамляецца мінімум пра 10 затрыманых.

Фота: Міхеевай/Грани.Ру
Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках