6 траўня 2024, панядзелак, 22:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыя пратэсту ў Данецку: «Вова, ідзі дамоў»

7

Тысяча дэманстрантаў у Данецку выйшла падтрымаць адзінства Украіны.

Блізу тысячы чалавек, пераважна моладзь, сабраліся на Саборнай плошчы ў цэнтры Данецка на акцыі за захаванне адзінства Украіны і супраць расейскай інтэрвенцыі. Пра гэта паведамляюць Навіны Данбаса.

Дэманстранты праспявалі гімн Украіны і скандуюць "Пуцін прэч", "Вова дадому", "Нам абарона не патрэбная", "Данецк - Украіна". Яны патрабуюць ад губернатара Сяргея Таруты пачаць працу ў аблдзяржадміністрацыі і правесці люстрацыю сярод чыноўнікаў рэгіёну. На мітынгу збіраецца выступіць лідар рок-гурта "Акіян Эльзы" Святаслаў Вакарчук.

Нагадаем, учора будынак Данецкай аблдзяржадміністрацыі захапілі сепаратысты на чале з чальцамі арганізацыі "Украінскі выбар" і ПСПУ Паўлам Губаравым. Яны збілі былога губернатара Данецкай вобласці Андрэя Шышацкага і не дапускаюць да выканання абавязкаў новага губернатара Сяргея Таруту..

Фота: novosti.dn.ua
Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках