6 траўня 2024, панядзелак, 17:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пуцінскія банд-агрэсары прэч з Украіны і Беларусі!»

35

Жыхар Баранавічаў правёў адзіночны пікет салідарнасці з украінскім народам

Праз 20 хвілін пасля пачатку пікета Уладзіміра Гундара затрымалі супрацоўнікі міліцыі.

Баранавіцкі актывіст Уладзімір Гундар увечары 4 сакавіка правёў на плошчы Леніна адзіночны пікет у падтрымку ўкраінскага народа.

- Я хачу выказаць сваё стаўленне да таго, што адбываецца ў суседняй дзяржаве, да агрэсіі з боку Расеі. Гэта знак салідарнасці з народам Украіны супраць барацьбы з расейскімі акупантамі, - растлумачыў Уладзімір Гундар газеце Intex-Press.

Актывіст з плакатам у руках і сіне-жоўтым сцягам на плячах прыцягнуў увагу шматлікіх мінакоў.

Хвілін праз 10 пасля пачатку пікета да Уладзіміра падышлі супрацоўнікі міліцыі.

Праверыўшы дакументы, пайшлі далей. Аднак праз некаторы час міліцыянты вярнуліся назад, папрасілі Уладзіміра згарнуць плакат, пасля чаго затрымалі.

Фота: intex-press.by
Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках