2 траўня 2024, Чацвер, 5:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША і Еўразвяз паставілі Расеі ўльтыматум па Крыме

23
ЗША і Еўразвяз паставілі Расеі ўльтыматум па Крыме

Захад прыгразіў Крамлю сінхронным увядзеннем санкцый у выпадку яго адмовы выводзіць войскі з украінскай тэрыторыі.

Калі Расея не верне сваіх салдат у казармы, ЗША і ЕЗ будуць вымушаныя прымяніць санкцыі. Пра гэта сёння заявіў Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры.

"Калі Расея хоча дапамагчы ў дээскалацыі сітуацыі, яна можа вярнуць сваіх салдат у казармы і жыць у адпаведнасці з Пагадненнем ад 1997 года (пагадненне паміж Украінай і Расейскай Федэрацыяй аб статусе і ўмовах знаходжання Чарнаморскага флоту Расейскай Федэрацыі на тэрыторыі Украіны, - рэд). Калі Расея вырашыць не падтрымліваць дээскалацыю, калі не будзе супрацоўнічаць з урадам Украіны, тады нашы партнёры не будуць мець ніякага выбару, акрамя таго, каб далучыцца да нас і прымяніць тыя меры, якія мы ўвасабляем, каб ізаляваць Расею дыпламатычна, эканамічна і ў міжнародным фармаце", - цытуе Кэры УНІАН.

Таксама дзяржсакратар звярнуўся да кіраўніцтва Расеі: "Гэта не тое, што мы спрабуем зрабіць, гэта тое, што мы вымушаныя рабіць. Пакуль мы гатовыя спыніць падрыхтоўку да саміту G8 у Сочы, мы таксама прыпынілі супрацоўніцтва з Расеяй у ваеннай сферы".

Дзяржсакратар падкрэсліў, што "менавіта дыпламатыя і павага да суверэнітэту, не аднабаковае прымяненне сілы, можа вырашыць спрэчкі ў XXI стагоддзі" і працягнуў: "Прэзідэнт Абама і я хочам выразна сказаць Расеі, што мы не спрабуем дамагчыся канфрантацыі... Калі Расея заклапочаная сваімі грамадзянамі, то хай звернецца да ўкраінскага ўраду, Рады бяспекі ААН, АБСЕ і арганізацыі па правах чалавека. Ёсць вельмі шмат магчымасцяў, каб не нападаць на краіну ў аднабаковым парадку", - адзначыў ён.

Таксама Дзяржсакратар адзначыў, што "Расея можа выкарыстаць свае законы і свае абавязацельствы ў рамках Хельсінскіх пагадненняў і Хартыі ААН, калі яна хоча абараніць сваіх этнічных рускіх і калі ім нешта пагражае. Але калі Расея хоча гэта зрабіць, тады яна павінна супрацоўнічаць з законным урадам Украіны".

Кэры заклікаў прыбыць ва Украіну і міжнародных назіральнікаў, каб даведацца ўсю праўду аб бягучай сітуацыі.

Раней прадстаўнік МЗС Расеі Аляксандр Лукашэвіч заявіў, што Расейская Федэрацыя будзе адказваць на прымяненне санкцый ЗША, якія Амерыка збіраецца ўвесці ў сувязі з уварваннем расейскіх вайскоўцаў на тэрыторыю Украіны.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках