27 красавiка 2024, Субота, 6:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беркут» праходзіў навучанне ў Германіі

6
«Беркут» праходзіў навучанне ў Германіі

Напярэдадні крывавага 19 снежня 2010 года там жа праходзілі навучанне беларускія спецпадраздзяленні

Напярэдадні чэмпіянату Еўропы па футболе 2012 года Федэральнае ведамства крымінальнай паліцыі Германіі праводзіла семінары і трэнінгі для ўкраінскага спецпадраздзялення "Беркут", расфармаванага ў канцы лютага 2014 г. новымі ўладамі ў Кіеве.

Пра гэта МУС Германіі паведаміла дэпутату Бундэстагу ад партыі "Зялёных" Хансу-Крысціяну Штрэбэле, перадае DPA.

Акрамя таго, з 2009 па 2013 гг. урад ФРГ даваў кансультацыі па пытаннях бяспекі калегам з Кіева, у прыватнасці ён кансультаваў Службу бяспекі Украіны. Германія таксама пастаўляла Кіеву шлемы і ахоўнае абмундзіраванне "Беркуту".

"Адказ ведамства паказвае, як хутка ўчорашні сябар можа быць абвешчаны ворагам і дыктатарам", - адзначыў Штрэбэле.

Нагадаем, спецыяльнае падраздзяленне міліцыі грамадзянскай бяспекі "Беркут", па віне якога загінулі людзі, было ліквідавана загадам ад 25 лютага.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках