2 траўня 2024, Чацвер, 16:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад мостам у Менску знайшлі дзве тоны «спайса» (Відэа)

30

Найбуйнейшую партыю псіхатропных рэчываў канфіскавалі праваахоўныя органы.

Пасля затрымання ў сталіцы за незаконны абарот псіхатропных рэчываў 37-гадовага мэнэджэра адной з фермерскіх гаспадарак Менскай вобласці, супрацоўнікамі падраздзяленняў па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі ГУУС Менгарвыканкама аператыўныя мерапрыемствы былі працягнутыя. У выніку праваахоўнікамі знойдзены тайнік, у якім наркадылер захоўваў асноўную партыю інгрэдыентаў для вытворчасці курыльных сумесяў і «марак».

«Сховішча» размяшчалася пад мостам на развязцы праспектаў Дзяржынскага і Жукава. Падчас агляду аператыўнікамі канфіскавана каля 13 кілаграмаў парашка, з якога, па папярэдніх падліках, магло быць выраблена без малога 2 тоны курыльных «міксаў» і каля 2 мільёнаў так званых «марак», паведамляе прэс-служба ГУУС Менгарвыканкама.

Як растлумачыў начальнік упраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі ГУУС Менска Канстанцін Ляшкевіч, ёсць падставы меркаваць, што затрыманы мэнэджэр з'яўляецца адным з ключавых пастаўшчыкоў у беларускую сталіцу псіхатропаў дадзенай катэгорыі.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках