2 траўня 2024, Чацвер, 3:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Любімым фільмам Януковіча быў серыял «Казнакрады»

6
Любімым фільмам Януковіча быў серыял «Казнакрады»

Расейскі дакументальны серыял «Казнакрады» быў адным з любімых фільмаў зрынутага прэзідэнта Украіны.

Пра гэта сведчыць фотарэпартаж выдання «Украинская правда» з дома экс-прэзідэнта Украіны ў рэзідэнцыі «Межыгор'е».

Так на адным з фота паказаныя DVD-дыскі каля хатняга кінатэатра ў спальні, адзін з якіх - з серыялам «Казнакрады». Ён прапануе цыкл фільмаў, заснаваных на рэальных падзеях ХХ стагоддзя: гучная справа маршала Георгія Жукава, які быў абвінавачаны ў прысваенні трафейных каштоўнасцяў, справа дэзерціра-авантурыста Мікалая Паўленкі, які ў ваенны час стварыў фіктыўную вайсковую частку і прысвойваў дзяржаўныя грошы, піша Мінпрам.

Таксама распавядаецца аб хабарніцтве ў Міністэрстве рыбнай гаспадаркі СССР і асуджаным за хабарніцтва першым намесніку кіраўніка МУС СССР Юрыі Чурбанавым, а таксама спекуляцыі дыяментамі, якія вяла дачка генеральнага сакратара ЦК КПСС Галіна Брэжнева.

Нагадаем, пасля ўцёкаў Януковіча з Украіны ў выніку пратэстаў супраць яго ўлады актывісты Майдана захапілі «Межыгор'е» і адкрылі яго для ўсеагульнага доступу. Раскоша, у якой жыў кіраўнік дзяржавы, шакавала наведвальнікаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках