2 траўня 2024, Чацвер, 7:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У расейскіх салдат у Крыме забралі пашпарты і мабільнікі

35

Сярод расейскіх вайскоўцаў у Крыме - пачаткоўцы, у якіх адабралі дакументы і мабільныя тэлефоны.

Пра гэта паведаміў кіраўнік Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы "ВКонтакте".

"З крыніц у Расеі сталі вядомыя некаторыя дэталі арганізацыі Пуціным інтэрвенцыі ў Крым. У прыватнасці, сярод асабістага складу - тыя, хто ледзь праслужыў паўгода (іх частку ў агульнай колькасці л/с мы паказаць не можам), г.зн. досыць неспрактыкаваныя байцы, "гарматнае мяса", - напісаў Тымчук.

Ён паведаміў, што перад уварваннем у асабістага складу забралі дакументы і мабільныя тэлефоны. Так што бацькі гэтых салдат нават не падазраюць, дзе знаходзяцца іх сыны.

"Адпаведна, нейтралізаваная тая частка грамадства, якая магла б забяспечыць найбольшы рэзананс у РФ і патрабаваць вяртання войскаў. Бо няма большага змагара за мір, чым маці салдата, які ваюе ў захопніцкай вайне", - піша Тымчук.

Паводле яго інфармацыі, "сам асабісты склад жорстка праінструктавалі, што іх захоп праціўнікам у Крыме расцэньваецца як здрада".

"Гэтак жа будзе расцэньвацца, і калі яны пры паланенні раскрыюць нумары воінскіх частак, у якіх служаць", - дадаў Тымчук.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках