2 траўня 2024, Чацвер, 7:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Звольненага прафесара МДІМА запрасілі на працу ў Кіеў

15
Звольненага прафесара МДІМА запрасілі на працу ў Кіеў

Прафесар кафедры філасофіі МДІМА Андрэй Зубаў быў звольнены з-за артыкула з крытыкай інтэрвенцыі расейскіх войскаў ва Украіну.

Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі запрасіў на працу прафесара кафедры філасофіі МДІМА Андрэя Зубава, звольненага пасля публікацыі антываеннага артыкула. Пра гэта паведамляецца на афіцыйнай старонцы ўніверсітэта ў «Фэйсбуку», піша liga.net.

«Ад імя рэктарата Універсітэта запрашаем прафесара МДІМА Андрэя Зубава на працу прафесарам Інстытута міжнародных адносінаў - партнёра МДІМА. Будзем рады бачыць у нашых шэрагах выдатнага гісторыка і сумленнага навукоўца і чалавека», - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, прафесар кафедры філасофіі МДІМА (універсітэт МЗС Расеі) Андрэй Зубаў быў звольнены з-за артыкула з крытыкай інтэрвенцыі расейскіх войскаў ва Украіну.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках