2 траўня 2024, Чацвер, 7:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абвал рубля: стабільнасць расейскай валюты каштуе $11,3 млрд у дзень

35
Абвал рубля: стабільнасць расейскай валюты каштуе $11,3 млрд у дзень

Цэнтрабанк Расеі за адзін дзень выдаткаваў на падтрыманне курсу рубля $11,3 млрд.

Цэнтральны банк Расеі 3 сакавіка прадаў на ўнутраным рынку ў рамках інтэрвенцый валюту на рэкордныя 410,64 млрд руб. (каля $11,3 млрд), паведамляецца ў матэрыялах Банка Расеі.

Папярэдні рэкорд апошніх трох гадоў аказаўся перавышаны больш чым у шэсць разоў. 30 студзеня 2014 года ЦБ прадаў на ўнутраным рынку валюты на агульную суму 64,27 млрд руб., або $1,82 млрд. Гэта значэнне стала найбольшым з восені 2011г, паведамляе РБК.

ЦБ праводзіць інтэрвенцыі на валютным рынку, спрабуючы нейтралізаваць чаканні гульцоў адносна змяненняў абменнага курсу рубля, якія фармуюцца пад уплывам сітуацыі знешнеэканамічнай кан'юнктуры. Валютныя інтэрвенцыі, якія здзяйсняюцца ЦБ звыш устаноўленага мэтавага аб'ёму, ажыццяўляюцца для згладжвання празмерна рэзкіх ваганняў абменнага курсу рубля.

Нагадаем, што 3 сакавіка 2014г. падчас валютных таргоў на Маскоўскай біржы назіраўся павышаны попыт на валюту. Удзельнікі таргоў скуплялі валюту, так як асцерагаліся, што ў выпадку перарастання падзей у Крыме ў поўнамаштабны расейска-украінскі канфлікт курс рубля моцна ўпадзе.

"Не выключана, што калі сітуацыя не вырашыцца ў бліжэйшыя дні, мы ўбачым масавыя распродажы расейскай валюты як з боку насельніцтва, так і карпаратыўнага сектара, што прывядзе пару да адзнакі 38,00 руб./дал.", - адзначала тады кіраўнік аналітычнага дэпартамента ВК "Golden Hills - КапиталЪ АМ" Наталля Самойлава.

Дзякуючы актыўным дзеянням ЦБ афіцыйны курс рубля па выніках таргоў на Маскоўскай біржы па стане на 4 сакавіка 2014г. вырас толькі на 19,37 капейкі, а днём пазней і зусім апусціўся больш чым на 5 капеек.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках