2 траўня 2024, Чацвер, 10:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна ініцыюе сустрэчу кіраўнікоў МЗС краін СНД у Кіеве

8
Украіна ініцыюе сустрэчу кіраўнікоў МЗС краін СНД у Кіеве

Украінскі бок ініцыяваў сустрэчу міністраў замежных спраў СНД 7 сакавіка ў Кіеве.

«Сустрэча (міністраў замежных спраў СНД) прызначаная. Яна пройдзе з 11 да 14 гадзін у Кіеве», - заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Міхаіл Ежаль у сераду на брыфінгу ў Менску, піша «Інтэрфакс».

«Трэба шукаць любую пляцоўку для дыялогу», - падкрэсліў амбасадар.

Акрамя таго, ён выказаў надзею, што ў сакавіку ў Менску збярэцца беларуска-украінская міжурадавая камісія, пасяджэнне якой планавалася яшчэ ў снежні мінулага года, але было перанесена. Такім чынам дыпламат адказаў на пытанне журналістаў, ці былі на афіцыйным узроўні кантакты ўкраінскіх і беларускіх уладаў.

«Пакуль не. Наш урад працуе зусім нядаўна. Міжурадавая камісія, якая запланаваная на сакавік, гэта будзе магутны штуршок, каб зверыць карты і пазіцыі і пачаць працаваць», - рэзюмаваў Ежаль.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках