2 траўня 2024, Чацвер, 2:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску выступіць літоўская спявачка Аліна Арлова

У Менску выступіць літоўская спявачка Аліна Арлова

Аліна Арлова (Арлоўская) нарадзілася ў чэрвені 1988 года ў Вісагінасе.

Яна дачка літоўскага паляка, яе маці з Варонежа, бацькі былі ў дзяцінстве высланыя ў Казахстан, дзе пазней і пазнаёміліся. Потым вярнуліся ў Літву.

Музычны жанр Аліны Арловай - сумесь самых розных стыляў: фолк, джаз, песенная паэзія, альтэрнатыўны фолк. А брытанскі музычны крытык вызначае стыль творчасці Аліны як «бадзёры змрочны балтыйскі фолкпоп». Аліна Арлова спявае па-літоўску, па-англійску, па-руску.

Гэта ўжо чацвёрты прыезд літоўскай спявачкі ў Менск, з апошняга канцэрта ў Менску прайшло 1,5 года. У рэпертуары з'явіліся новыя песні, якія і будуць прадстаўленыя на маючым адбыцца канцэрце.

Нядаўна выйшла першая ў дыскаграфіі спявачкі канцэртная пласцінка "LRT OPUS LIVE", немалую частку якой склалі новыя і кампазіцыі, якія раней не выдаваліся. Сама Аліна называе "LRT Opus Live" злучным звяном паміж яе апошнім альбомам "Mutabor" (2010) і будучым студыйным альбомам.

Мяркуецца, што канцэрт у гэты раз будзе даўжэй, чым папярэдні.

Канцэрт Аліны Арловай пройдзе ў сталічным клубе Re:Public (вул. Прытыцкага) 7 сакавіка. Пачатак у 19.00.

Арганізатары абяцаюць паставіць у зале мяккія пуфы і крэслы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках