2 траўня 2024, Чацвер, 3:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юшчанка распавёў пра фобіі Пуціна

10
Юшчанка распавёў пра фобіі Пуціна

Экс-прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка лічыць, што на расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна трэба працягваць ціск.

Паводле яго слоў, у Пуціна ёсць дзве фобіі - рэакцыя міжнароднай супольнасці і рэакцыя ўласнага народа. Пра гэта Юшчанка заявіў у прамым эфіры французскай радыёстанцыі «Europe 1», піша obozrevatel.com.

«Мы павінны знайсці спосабы, каб ціснуць на яго. Пуцін баіцца двух рэчаў: міжнароднай рэакцыі і рэакцыі ўласнага народа», - сказаў экс-прэзідэнт Украіны.

Былы ўкраінскі лідар фактычна упершыню выказаў уласную пазіцыю адносна апошніх падзей ва Украіне. На яго думку, Уладзімір Пуцін хоча адрадзіць у новым выглядзе імперыю, новы СССР, які будзе называцца Расеяй.

«Гэта дакучлівы фанатычны план», - адзначыў Юшчанка, падкрэсліўшы, што нядаўна Пуцін заявіў, што «яго самай вялікай трагедыяй быў распад СССР».

На думку Юшчанкі, заявы расейскага прэзідэнта ў аўторак адносна яго права выкарыстоўваць «усе сродкі» для абароны сваіх грамадзян ва Украіне прадэманстравалі такі намер.

Юшчанка таксама падкрэсліў, што Крым з'яўляецца ўкраінскім.

«Украіна з'яўляецца юрыдычнай асобай, гэта краіна, якая адзіная, і не можа ставіцца пытанне Крыма. Крым - украінскі», - падкрэсліў Юшчанка.

Як паведамлялася, падчас прэс-канферэнцыі 4 сакавіка прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін заявіў, што нібыта не разглядае пытанне аб далучэнні Крыма да Расеі.

Фота: radiosvoboda.org

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках