2 траўня 2024, Чацвер, 3:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мяжа Украіны з Польшчай замерла з-за расейскай агрэсіі

6

Кіламетровая чарга фур знікла, у абменніках пуста, а «на закупы» амаль ніхто не ездзіць.

Звычайна чарга з грузавікоў перад памежпераходам у Дарахуску на польска-украінскай мяжы пачынаецца за тры кіламетра да ўезду на тэрмінал. Зараз жа па дарозе з Любліна ў Дарахуск сустракаецца мала грузавікоў, а перад шлагбаўмам іх няма наогул. Калі ж нейкі і з'яўляецца, то без праблем заязджае на пераход.

Тут жа каля шлагбаўма па польскім баку мяжы ёсць вялікая паркоўка. Як правіла, сюды заязджаюць машыны на ўкраінскіх нумарах. Але сёння амаль пуста: усяго толькі некалькі старых «Лад» і мікрааўтобусаў, піша Gazeta Wyborcza (пераклад - charter97.org).

«Цяпер напалову менш машын. Сюды заўсёды прыязджае досыць шмат украінцаў. У кагосьці набыты ў Польшчы тавар перавышае мытныя нормы, таму людзі дзеляць яго тут паміж сабой, каб правезці без праблем. А зараз? Вось там прыехаў мікрааўтобус з цыбуляй, зараз яго падзеляць і наогул будзе пуста», - распавядае працаўнік паркоўкі.

Людзі, якія разносяць мяшкі з цыбуляй па машынах, кажуць: «Мы баімся, што будзе вайна. Калі Амерыка не спыніць Пуціна, то ніхто яго не спыніць. Калі аддамо Расеі Крым, то праз пару гадоў яны возьмуць больш, можа, усё. Дай ім палец - яны цэлую руку адкусяць».

На другім баку паркоўкі ёсць вялікая прадуктовая крама. «Мы прадаем у асноўным садавіну, мяса, малочныя прадукты. Абарот знізіўся на 50%. З мінулага тыдня сюды рэдка хто зазірае. Калі прыходзяць украінцы, то я пытаюся, як там у іх. Адна жанчына нават заплакала - так баіцца вайны», - адзначае прадавачка.

Нагадаем, вось ужо больш за тыдзень ідзе расейская ваенная аперацыя ў Крыме.

Фота: Jakub Orzechowski / Agencja Gazeta
Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках