2 траўня 2024, Чацвер, 4:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць ахвяраў сутыкненняў у Кіеве працягвае расці

1
Колькасць ахвяраў сутыкненняў у Кіеве працягвае расці

Колькасць ахвяраў сутыкненняў ва Украіне, пачынаючы з 30 лістапада, павялічылася да 99 чалавек.

Пра гэта РБК-Украіна паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя Украіны.

У прыватнасці, за 5 сакавіка ў шпіталі МВС памёр адзін міліцыянт, паранены падчас масавых акцый пратэсту ў Кіеве.

У цэлым, па стане на 6:00 5 сакавіка з 10:20 18 лютага з месца абвастрэння сутыкненняў у цэнтры горада Кіева да брыгад экстранай медыцынскай дапамогі і ва ўстановы аховы здароўя горада Кіева па медыцынскую дапамогу звярнуліся 1039 пацярпелых, 676 з іх былі шпіталізаваныя.

На лячэнні ва ўстановах аховы здароўя Кіева цяпер знаходзяцца 210 чалавек.

За апошнія суткі па медыцынскую дапамогу да брыгад экстранай медыцынскай дапамогі звярнуўся 31 чалавек, 19 з іх шпіталізаваныя.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках