2 траўня 2024, Чацвер, 2:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Януковіч пачаў будаваць міні-палац для сваёй палюбоўніцы

4
Януковіч пачаў будаваць міні-палац для сваёй палюбоўніцы

«Межыгор'я» экс-прэзідэнту Украіны Віктару Януковічу было мала.

У 200 метрах ад галоўных варот «Межыгор'я» кампанія, падпарадкаваная Януковічу, пачала будаўніцтва раскошнага асабняка для сужыцелькі экс-прэзідэнта Любові Паляжай, інфармуе еizvestia.com.

Тое, што дом належыць Паляжай, сведчаць дакументы, якія журналісты знайшлі ў кабінеце дырэктара «межыгорскага ЖЭКа», які займаўся будаўніцтвам.

Акрамя таго, толькі ў Новых Пятроўцах кампаніям Януковіча належаць некалькі будынкаў. Да таго ж у Януковіча і яго сям'і было некалькі пентхаўсаў у элітных дамах Кіева.

Нагадаем, Любоў Паляжай была сужыцелькай былога прэзідэнта 63-гадовага Віктара Януковіча. Жыла разам з ім і дачкой Марыяй у рэзідэнцыі «Межыгор'е». Афіцыйна прэзідэнт не быў разведзены з Людмілай Януковіч.

Любоў Паляжай родам з роднага горада Януковіча Енакіева. З'яўляецца роднай сястрой яго кухаркі Надзеі Марынцавай. Дачка Марыя тры гады вучыцца ў Пячэрскай міжнароднай школе. Лепшай сяброўкай лічыць 16-гадовую Марыю Фадзееву, унучку экс-генпракурора Віктар Пшонкі.

Сёння экс-прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч са сваімі сынамі знаходзіцца ў Расеі. Дзе знаходзяцца Любоў Паляжай і яе дачка, пакуль невядома.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках