2 траўня 2024, Чацвер, 8:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея пагражае кампаніям ЕЗ і ЗША канфіскацыяй актываў

66
Расея пагражае кампаніям ЕЗ і ЗША канфіскацыяй актываў

Савет Федэрацыі рыхтуецца канфіскоўваць маёмасць еўрапейцаў і амерыканцаў.

Кіраўнік камітэта верхняй палаты расейскага парламента па канстытуцыйным заканадаўстве Андрэй Клішас распрацоўвае законапраект, які прадугледжвае канфіскацыю маёмасці, актываў і рахункаў еўрапейскіх і амерыканскіх кампаній, у тым ліку прыватных, у выпадку прымянення санкцый да Расеі.

«Законапраект прадугледжвае надзяленне такімі магчымасцямі прэзідэнта і ўрада для абароны нашага суверэнітэту ад замахаў», - заявіў ён у інтэрв'ю РІА «Новости».

Па словах сенатара, у цяперашні час юрысты «старанна вывучаюць пытанне», наколькі такая магчымая канфіскацыя актываў і рахункаў замежных кампаній, у тым ліку і прыватных, а таксама прыватных асоб адпавядае Канстытуцыі Расеі.

«Але ў тым, што гэта відавочна адпавядае еўрапейскім стандартам, мы не сумняваемся. Дастаткова ўзгадаць прыклад Кіпра, калі канфіскацыя стала, па сутнасці, адной з умоў аказання краіне дапамогі з боку Еўразвяза», - заявіў Клішас. Ён дадаў, што такія меры плануецца прапісаць у асобным федэральным законе. «Любыя санкцыі павінны быць узаемнымі», - сказаў ён.

Напярэдадні амерыканскія чыноўнікі заявілі, што калі Расея не спыніць эскалацыю канфлікту на Украіне, то ЗША ўвядуць у дачыненні да яе санкцыі, магчыма, на працягу бліжэйшых дзён. МЗС Расеі заявіў, што ў гэтым выпадку на амерыканскія санкцыі «давядзецца адказваць, і не абавязкова люстрана». У аўторак у Кіеў прыбыў дзяржсакратар ЗША Джон Кэры. Ён адзначыў, што ЗША гатовыя выкарыстоўваць усе эканамічныя і дыпламатычныя рычагі для дээскалацыі сітуацыі ў Крыме.

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках