2 траўня 2024, Чацвер, 5:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рыжскі тэатр адмяніў усе гастролі ў Расеі з-за Украіны

Рыжскі тэатр адмяніў усе гастролі ў Расеі з-за Украіны

Новы Рыжскі тэатр адмяніў усе выступленні, запланаваныя на 2014 год на тэрыторыі Расеі, у сувязі з "ваеннай агрэсіяй" РФ у адносінах да Украіны.

Пра гэта гаворыцца ў заяве, размешчанай на афіцыйным сайце тэатра, перадае INSIDER.

У прыватнасці, латвійскія тэатралы адмянілі гастролі тэатра па Расеі і яго выступленні на фестывалях у Санкт-Пецярбургу і Омску.

Акрамя таго, кіраўнік тэатра Алвіс Херманіс адмовіўся ўдзельнічаць у пастаноўцы Вялікага тэатра.

"Акупацыя Украіны расейскімі войскамі пагражае не толькі Латвіі, але ўсім каштоўнасцям цывілізаванага свету. Міжнародны байкот і ізаляцыя Расеі з'яўляецца адзіным спосабам, з дапамогай якога кожны можа паўплываць на гэтую сітуацыю", - заявіла трупа тэатра.

"Мы заклікаем усіх дзеячаў культуры Латвіі выказаць сваё стаўленне не толькі думкамі і словамі, але і канкрэтнымі дзеяннямі", - дадаюць тэатралы.

Кіраўніцтва Новага Рыжскага тэатра таксама лічыць, што так можна дапамагчы расейскаму грамадству зразумець: "Агрэсіўны рэжым Пуціна прывядзе да поўнай ізаляцыі краіны".

Нагадаем, раней у падтрымку Украіны ўжо выступілі расейскія музыкі Барыс Грабеншчыкоў, Юрый Шаўчук, Андрэй Макарэвіч і Земфіра.

Фота: LETA

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках