2 траўня 2024, Чацвер, 6:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Межыгор'і знайшлі пазалочаную скульптуру касманаўта

5
У Межыгор'і знайшлі пазалочаную скульптуру касманаўта

У рэзідэнцыі экс-прэзідэнта Украіны на днях у адным з дамоў былі знойдзеныя тры пакоі, якіх пры першых аглядах маёнтка не заўважылі.

У іх, як распавядаюць актывісты, знойдзеныя ці то падарункі, ці то скарбы былога гаспадара, паведамляе «Сегодня».

Напрыклад, збан, які магчыма адносіцца да трыпальскай культуры, літаграфіі, мноства антыкварыяту, узнагароды і пазалочаная скульптура касманаўта.

«Акрамя іх мы знайшлі яшчэ пакоі, але проста не паспяваем усё агледзець. Паступова іх усё абыйдзе камісія з актывістаў, музейшчыкаў і, магчыма, праваахоўнікаў», - распавёў адзін з камендантаў Межыгор'я Міхаіл Ноняк.

Яго калега Алег Каценка таксама распавёў, што актывісты шукаюць у рэзідэнцыі падземныя калідоры.

«Мы яшчэ шмат не ведаем пра Межыгор'е. Напрыклад, павінны ж недзе знаходзіцца падземныя шляхі для адступлення, мы іх шукаем. Не можа такога быць, каб іх не існавала! Знаходзім ключы, але не ведаем, ад якіх яны памяшканняў, - распавёў Каценка. - Магу сказаць, што мы яшчэ не перасоўвалі шаф, не выключана, што нейкія з іх - гэта замаскіраваныя дзверы».

Усе выяўленае актывісты, нагадаем, абяцаюць перадаваць музеям.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках