2 траўня 2024, Чацвер, 3:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Невядомыя спрабуюць захапіць карвет «Цярнопаль»

16
Невядомыя спрабуюць захапіць карвет «Цярнопаль»

Украінскі карвет «Цярнопаль», які знаходзіцца ў Севастопальскай бухце, цалкам адрэзалі ад сушы ўзброеныя людзі ў ваеннай форме без апазнавальных знакаў.

Пра гэта распавёў мэр Цярнопаля Сяргей Надал, які падтрымлівае сувязь з камандзірам карабля, перадае ЛІГАБізнесІнформ.

«Калі раней, маракі мелі доступ да сушы, адкуль ім пастаўлялі ежу і іншыя неабходныя рэчы, то сёння подступы да прычала перакрытыя невядомымі ўзброенымі людзьмі ў вайсковай форме. Яны цалкам адрэзаныя ад сушы. Ёсць просьба ад камандзіра карабля максімальна расказаць пра гэта ў СМІ, каб не дапусціць узброенага супрацьстаяння і правакацый. На борце знаходзяцца 75 чалавек», - сказаў Надал.

Разам з тым лідар ВА «Свабода» Алег Цягнібок заявіў, што расейскі спецназ, замаскіраваны пад самаабарону Крыма, мае намер захапіць украінскі карвет «Цярнопаль». Пра гэта паведамляе прэс-служба партыі.

«З'явілася інфармацыя, што ў бліжэйшы час павінен адбыцца штурм карвета Цярнопаль. Напад павінен ажыццявіць расейскі спецназ, замаскіраваны пад так званую самаабарону Крыма і наймітаў. Патрабуем ад Расеі неадкладна спыніць падобныя правакацыі, спыніць агрэсію ў Крыме і неадкладна вывесці войскі, якія да сярэдзіны лютага не дыслакаваліся на паўвостраве», - сказаў ён.

Мінабароны пацвердзіла, што ў цяперашні час караблі ВМС УС Украіны ў Севастопальскай і Стралецкай бухтах, а таксама ў раёне возера Данузлаў - заблакаваныя.

На працягу ночы асабісты склад караблёў кіравання «Славуціч» і «Данбас», карветаў «Цярнопаль» і «Хмяльніцкі», ракетнага карвета «Прыдняпроўе», вялікага дэсантнага карабля «Канстанцін Альшанскі», марскіх тральшчыкаў «Чарнігаў» і «Чаркасы» і іншых караблёў і судоў забеспячэння нацыянальных ВМС заставаўся ў баявой гатоўнасці.

Нагадаем, камандзір карвета ВМС Украіны «Цярнопаль» капітан 3 рангу Максім Емяльяненка выклікаў прыступ шоку асабіста ў камандуючага ЧФ РФ віцэ-адмірала Аляксандра Вітко. На патрабаванні расейскага камандуючага неадкладна здавацца расейскім войскам, камандзір карвета Емяльяненка адказаў: «Рускія не здаюцца!».

Фота: new-sebastopol.com

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках