2 траўня 2024, Чацвер, 16:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вярхоўная Рада разгледзіць закон аб уступленні Украіны ў ЕЗ і НАТА

16
Вярхоўная Рада разгледзіць закон аб уступленні Украіны ў ЕЗ і НАТА

У Вярхоўнай Радзе зарэгістравалі законапраект у падтрымку ўступлення Украіны ў НАТА.

Аўтарамі дакумента сталі дэпутаты «Батькивщины» Аляксандр Чарнаволенка, Валянцін Каралюк і Барыс Тарасюк. Яго тэкст апублікаваны на сайце парламента Украіны.

Праектам закона прадугледжваецца ўнясенне змяненняў у Законы «Аб асновах нацыянальнай бяспекі» і «Аб прынцыпах унутранай і знешняй палітыкі», згодна з якім на заканадаўчым узроўні замацоўваецца еўраатлантычная інтэграцыя і ўступленне ў Арганізацыю Паўночнаатлантычнай дамовы.

У прыватнасці, законапраект прапануе ўнесці ў артыкул 6 закона Аб асновах нацыянальнай бяспекі Украіны, згадку пра інтэграцыю «у еўраатлантычную прастору». У артыкул 8, дзе пералічаныя асноўныя напрамкі дзяржаўнай палітыкі ў галіне бяспекі, услед за словамі «здабыццё сяброўства ў Еўрапейскім Звязе» прапануецца ўпісаць «і Арганізацыі Паўночнаатлантычнай дамовы».

Акрамя таго, законапраект прадугледжвае з артыкула 11 закона Аб прынцыпах унутранай і знешняй палітыкі выключыць пасаж пра тое, што Украіна з'яўляецца пазаблокавай дзяржавай. У гэты ж артыкул (у частцы, дзе пералічаныя прынцыпы знешняй палітыкі) прапануецца дадаць пункт пра «членства Украіны ў Арганізацыі Паўночнаатлантычнай дамовы і ўдзеле ў стварэнні еўрапейскай сістэмы калектыўнай бяспекі».

У тлумачальнай запісцы да закона гаворыцца, што абвяшчэнне Украіны ў 2010 годзе пазаблокавай дзяржавай не прывяло да ўзмацнення яе бяспекі, а наадварот - панізіла абараназдольнасць.

«Улічваючы пагрозы нацыянальнай бяспецы і абароне Украіны, узнікае практычная неабходнасць унясення змяненняў у некаторыя законы Украіны адносна вызначэння курсу еўраатлантычнай інтэграцыі і далучэння Украіны да Арганізацыі Паўночнаатлантычнай дамовы (НАТА)», - гаворыцца ў дакуменце.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках