2 траўня 2024, Чацвер, 5:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рэгіянал» Сальда паводле прыкладу Януковіча ўсталяваў Windows на iMac

27

Народны дэпутат Украіны Уладзімір Сальда наважыў узяць прыклад з экс-прэзідэнта Віктара Януковіча.

Ён усталяваў на свой кампутар iMac фірмы Apple аперацыйную сістэму Windows 7, піша visti.ks.ua.

Пра гэта сведчаць фатаграфіі, зробленыя ў кабінеце Херсонскага гарадскога галавы.

Адзначым, што ў снежні 2012 года Уладзімір Сальда пакінуў Херсон і з'ехаў працаваць у Вярхоўную Раду, аднак кабінет мэра ён працягваў выкарыстоўваць, як дэпутацкую прыёмную.

Аднак, у пятніцу, 28 лютага, новым сакратаром гарадской рады стаў лідар «Бацькаўшчыны» Уладзімір Мікалаенка. Таму цяпер ён выкарыстоўвае гэты кабінет па прызначэнні.

Сёння ён прымаў там блогераў Херсона, і на адной з фатаграфій мерапрыемства відаць, што на кампутары iMac усталяваная аперацыйная сістэма Windows.

Нагадаем, што падобнае вычварэнства было заўважана і на персанальным кампутары экс-прэзідэнта Віктара Януковіча ў яго рэзідэнцыі Межыгор'е.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках