2 траўня 2024, Чацвер, 7:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін: Вайна ва Украіне выкліча негатыўныя наступствы для МС

131
Пуцін: Вайна ва Украіне выкліча негатыўныя наступствы для МС

Лукашэнка сустрэўся з Назарбаевым і Пуціным у Маскве.

Адной з галоўных тэм, якія яны абмяркоўвалі, стала сітуацыя ва Украіне. Са слоў прэзідэнта Расеі, яна можа ўдарыць па краінах Мытнага саюза. Пра гэта Уладзімір Пуцін заявіў сёння, адкрываючы пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў.

«Экстраардынарная сітуацыя, якая склалася ва Украіне, выклікае сур'ёзны непакой. Украінская эканоміка знаходзіцца ў цяжкім, калі не сказаць, у вельмі цяжкім крызісе. Магчымыя негатыўныя наступствы і для рынку Мытнага саюза. Нам трэба разам падумаць над тым, што рабіць у мэтах абароны нашых вытворцаў і экспарцёраў, а таксама прапрацаваць параметры далейшага ўзаемадзеяння з Украінай», заявіў ён.

Уладзімір Пуцін падкрэсліў, што Украіна з'яўляецца ключавым эканамічным партнёрам Мытнага саюза, з якім краіны арганізацыі аб'ядноўваюць цесныя прамысловыя і гандлёвыя сувязі.

«Безумоўна, нам трэба зрабіць усё, каб дапамагчы нашым партнёрам выйсці з той складанай сітуацыі, у якой яны сёння знаходзяцца», - сказаў Пуцін.

Ён дадаў, што падчас сённяшняй сустрэчы кіраўнікі дзяржаў Расеі, Беларусі і Казахстана абмеркавалі іншыя аспекты, якія тычацца сітуацыі вакол Украіны.

Фота: kremlin.ru

Напісаць каментар 131

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках